Мінскае метро з 25 чэрвеня пераходзіць на летні графік

Мінскае метро з 25 чэрвеня пераходзіць на летні графік

З 25 чэрвеня мінскі метрапалітэн крыху павялічыць інтэрвалы руху ў ранішні і вечаровы час пік, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу метро.

Падземка будзе адчыненая для пасажыраў з 5.30 да 00.40. На першай, Маскоўскай, лініі метро ў ранішні і вечаровы час пік (з 7.00 да 9.00 і з 17.00 да 19.00) інтэрвал руху замест 2 хвілінаў стане 2,5 хвіліны. На другой, Аўтазаводскай, лініі інтэрвал руху ў ранішні час пік будзе 3 хвіліны, а ўвечары — 3,5 хвіліны. Пры гэтым у пятніцу вечаровы час пік будзе вызначацца з 16.00 да 18.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі