Мінскае "Дынама" сёння стартуе ў чарговым чэмпіянаце КХЛ
У аўторак, 6 верасня, мінскае "Дынама" стартуе ў чарговым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У Маскве дынамаўцы згуляюць з мясцовым "Спартаком", пачатак у 19.25. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Пакуль дынамаўцы не праводзілі матчаў, іншыя каманды ў Заходняй канферэнцыі згулялі ўжо па 5-6 паядынкаў. Лідыруюць ЦСКА і маскоўскае "Дынама" — па 15 ачкоў, у СКА — 14. Турнірныя табліцы гл. тут.
З абноўленым складам мінскага "Дынама" можна пазнаёміцца тут.