Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла ў гасцях магнітагорскаму "Металургу" (відэа)

Дэвід Бут / hcdinamo.by

Мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ прайграла ў гасцях магнітагорскаму "Металургу" — 3:4 (1:1, 2:1, 0:2). Яўген Лісавец адкрыў лік ужо на 3-й хвіліне, але праз лічаныя секунды Мікалай Кулемін яго зраўняў. У першым перыядзе лепш выглядалі мінчукі, а ў другім дамінавалі гаспадары пляцоўкі, Кулемін вызначыўся на 22-й хвіліне ў большасці. Але "Дынама" пайшло на другі перапынак з лікам 3:2 на сваю карысць. На 39-й шайбу закінуў Андрэй Касціцын, на 40-й — Дэвід Бут. Для амерыканскага нападаючага гэта першая шайба за беларускую каманду.

У трэцім перыядзе ішла роўная барацьба, моманты былі і ў "Металурга", і ў "Дынама". Але на 49-й Міхал Булірж зраўнівае лік. Гаспадары поля ўзялі гульню пад свой кантроль. Дынамаўцам удавалася паспяхова адбівацца, але на 59-й Ііра Пакарынен вывеў "Металург" наперад. Адыграцца мінчукам ужо не ўдалося.

У нядзелю, 13 студзеня, мінскае "Дынама" сустрэнецца ў гасцях з ЦСКА, пачатак а 17-й гадзіне.