"Мінск Крышталь" у 2010 годзе пачне ліцэнзійны выпуск рому і тэкілы

РУП "Мінск Крышталь" першым у Беларусі ў 2010 годзе пачне выпуск рому і тэкілы. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Леанід Кучаравы. Як інфармуе БЕЛТА, ром будзе пастаўляцца ў Беларусь з Кубы і Венесуэлы, а тэкіла — з Мексікі. Мяркуецца, што будзе вырабляцца па 5 тысяч дэкалітраў кожнага віду прадукцыі ў год. Першыя партыі рому і тэкілы на беларускі рынак трапяць у першым паўгоддзі 2010 года.

Ром і тэкіла будуць выпускацца на беларускім прадпрыемстве па ліцэнзійных дамовах кампаній-вытворцаў. Гэта дазволіць у некалькі разоў паменшыць кошт і арганізаваць потым экспарт у краіны Еўропы і Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі