Мінск хоча арганізаваць футбольны матч Грузія-Расія

"Мы пагадзіліся, падрыхтоўка пачалася, хоць Расія не згодна з рашэннем УЕФА", — паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар Беларускай федэрацыі футболу Леанід Дзмітраніца. Плануецца, што гульня пройдзе на сталічным стадыёне "Трактар" 5 верасня. 29 жніўня Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) апублікаваў афіцыйную заяву, у якім гаворыцца, што "у сувязі з палітычным крызісам на Каўказе Камітэт УЕФА пастанавіў правесці два паядынкі моладзевай зборнай Грузіі з камандамі Расіі і Польшчы 5-6 і 9-10 верасня на нейтральнай тэрыторыі.
Гэта супадае з рашэннем ФІФА, якая пастанавіла, што адборачны матч чэмпіянату свету паміж зборнымі Грузіі і Ірландыі адбудзецца на нейтральнай арэне". У інтэрв'ю РІА Новости прэс-аташэ Расійскага футбольнага саюзу Андрэй Маласолаў заявіў, што кіраўніцтва ЎЕФА прыняло палітычнае рашэнне ў абыход сваіх прынцыпаў. ""Мы лічым, што не было ніякіх падставаў пераносіць гульню, паколькі ў Маскве не было ні ваеннай сітуацыі, ні надзвычайнага становішча". Зборныя Расіі і Грузіі выступаюць у 4-й адборачнай групе. За два туры да фінішу Расія займае другое месца, адстаючы іспанцаў на 6 ачкоў. Грузія замыкае турнірную табліцу. Беларуская каманда ідзе на першым месцы ў групе 8, апярэджваючы на два ачкі сербаў перад заключным матчам з латышамі, які пройдзе ў Рызе 9 верасня.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі