Мінкульт не хоча лічыць гісторыка-культурнай каштоўнасцю будынак у Мазыры

Міністэрства культуры не падтрымала ідэю надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці будынку па вуліцы Рыжкова ў Мазыры. Пра гэта паведамляецца ў адказе на прапанову мазырскай філіі грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры".  Як паведаміў БелаПАН, у міністэрстве палічылі, што пададзеных матэрыялаў замала для разгляду пытання. Аднак Мінкульт прызнае, што будынак мае пэўную гістарычную і мастацкую значнасць. Таму арганізацыі прапанавалі дапрацаваць матэрыялы сумесна з Мазырскім райвыканкамам. Пасля гэтага пытанне, магчыма, будзе вынесены на разгляд.

Будынак у Мазыры быў пастаўлены ў пачатку ХХ стагоддзя як прыватны асабняк. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут быў шпіталь, а да 2001 года — корпус дзіцячай лякарні. Па звестках таварыства, у Мазыры гэты адзіны добра захаваны будынак пачатку ХХ стагоддзі ў стылі мадэрн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі