Міністр сельскай гаспадаркі заявіў пра правал дзяржаўнай праграмы

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра на пасяджэнні прэзідыюму Саўміну прызнаў правал "праграмы падвышэння эканамічнай эфектыўнасці сельскай гаспадаркі" на аснове прадпрыемстваў, вызначаных у 2003 годзе ў якасці базавых.  Пад такімі меліся на ўвазе свайго роду прадпрыемствы-маякі, у якія дзяржава ўваліла вялікія сродкі і з якіх хацела зрабіць узоры для пераймання. Гэтак у Саюзе стваралі калгасы-ардэнаносцы шляхам вылучэння ім вялізных датацый на тэхніку і сацкультбыт.

Між тым за 2004-2007 гады ў гэтыя базавыя гаспадаркі скіравалі каля 400 млн долараў, з іх дзве траціны з Рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў і траціну з мясцовых бюджэтаў. Таксама ім выдавалі тэхніку ў лізынг і ўгнаенні. Сярэдняе фінансаванне іх дасягнула 565 тысяч рублёў на гектар. Варта прызнаць, што гэта ўсё ж на парадак менш, чым складаюць датацыі сялянам у ЕС, адзначае "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі