Міністр расказала, як Беларусь можа "атрымаць дадаткова" да 2 тысяч дзяцей

Міністр расказала, як Беларусь можа "атрымаць дадаткова" да 2 тысяч дзяцей

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч расказала, як Беларусь можа "атрымаць дадаткова" да 2 тысяч дзяцей. У аўторак у кіраўніка дзяржавы прайшла нарада, прысвечаная дэмаграфічнай сітуацыі ў нашай краіне. У апошнія гады нараджальнасць зніжаецца, а смяротнасць расце. Пастаўлена задача сітуацыю выправіць. Касцевіч бачыць выхад у тым ліку і ў экстракарпаральным апладненні. Яна падтрымлівае прапанову аб дзяржфінансаванні працэдуры першага ЭКА для бясплодных сем'яў.

"Гэта адна з мер, і яна таксама сёння абмяркоўвалася, цытуе словы міністра "Беларусь сегодня". — Сёння ёсць праблема ў нараджэнні дзяцей, абумоўленая менавіта бясплоддзем. Абмяркоўвалася пытанне прадастаўлення адной спробы ЭКА за кошт сродкаў дзяржавы. Мы, як міністэрства, за гэтую меру".

Па словах Касцевіч, гэта "дазволіць нам ад паўтары да 2 тысяч дзяцей атрымаць дадаткова ў краіне". І Рэспубліка Беларусь атрымае "добрых, здаровых грамадзян", адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны. "Чаму б не рухацца ў гэтым кірунку? Правільны крок, і да гэтага трэба рухацца", — такое меркаванне выказала Ірына Касцевіч.

Дарэчы, нядаўна арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў супраць таго, каб першая спроба ЭКА стала бясплатнай.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 19.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі