Міністр культуры Польшчы застаўся ў Беларусі (ФОТА)

Богдан Здраеўскі, візіт якога ў Беларусь меркаваўся аднадзённым, учора ўвечары нечакана вырашыў застацца ў нашай краіне. Спадар міністр правёў перамовы з беларускім калегам Паўлам Латушкам, наведаў Нацыянальны мастацкі музей і оперны тэатр.

Планавалася, што пасля наведвання Нясвіжа картэж міністра непасрэдна адтуль накіруецца ў Варшаву. Аднак з Брэста паведамілі, што там моцная завіруха і літаральна “па калена” снегу. Тады міністр Здраеўскі прыняў рашэнне вярнуцца ў Мінск і заночыць у гатэлі. Сёння зранку Богдан Здраеўскі наведаў Чырвоны касцёл, Кафедральны касцёл Панны Марыі, меў ланч з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Генрыкам Літвіным.

Літаральна некалькі хвілін таму самалёт з польскім міністрам выляцеў з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” у бок Варшавы.


Міністр Богдан Здраеўскі калі пабачыў, што помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску засыпала снегам, стаў па-бацькоўску чысціць вялікага паэта.












Для падарожжа ў Нясвіж міністр культуры Беларусі Павел Латушка запрасіў пана Здраеўскага ў сваю машыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі