Міністр абароны Украіны назваў дзень у Беларусі найгоршым са свайго жыцця

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў / AP
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў / AP

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў назваў найгоршы дзень са свайго жыцця. Па яго словах, гэта быў той дзень у сакавіку 2022-га, калі ён у складзе ўкраінскай дэлегацыі быў у Беларусі на перамовах з расіянамі.

“Было вельмі цяжка сказаць «так» прэзідэнту, калі ён папрасіў мяне, таму што я адчуваў глыбокую нянавісць да расіян. І, як перамоўшчык, я ведаю, што гэта эмоцыя, якая не прыносіць карысці. Гэта было жудасна — паціснуць руку ворагу. Было чатыры сустрэчы: тры ў Беларусі і адна ў Турцыі. Скажу вам, што ў першых трох мы зусім не адчувалі сябе ў бяспецы і нават сумняваліся, што вернемся дадому”, — распавёў Рэзнікаў іспанскаму выданню La Razon.

Як адзначыў Рэзнікаў, пасля заканчэння вайны ён хоча сысці ў адстаўку ”і далей жыць з жонкай у сваім доме як прыватная асоба”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі