Міністэрства гандлю зачыніла краму "Еўраопт" у Мінску

Напрыканцы мінулага тыдня Міністэрства гандлю зачыніла сем крамаў "Электрасіла" і "Пяты элемент" у розных гарадах. Сёння з'явіліся звесткі, што чыноўнікі міністэрства зачынілі тры крамы "Гіпа".

Акрамя таго, у Мінску на вуліцы Нікіфарава чыноўнікі зачынілі краму "Еўраопт" №400, піша "Комсомольская правда". У санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска кажуць, што падчас праверак гэтай крамы ў 2014 годзе неаднаразова выяўляліся парушэнні санітарных нормаў і правілаў.

Сярод парушэнняў называюць такія, як:

— сумеснае захаванне прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці і дабраякаснай;

— харчовая прадукцыя складавалася проста на падлозе, навалам, не ў памяшканнях, прызначаных для захоўвання такой прадукцыі;

- у абарачэнні знаходзілася харчовая прадукцыя без этыкетак (таварных цэтлікаў або лісткоў-ўкладышаў);

— парушаўся тэмпературны рэжым рэалізацыі морапрадуктаў.

Фота — profood.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі