Міністэрства гандлю прыпыніла працу мінскай кавярні "Бярозка"

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла працу мінскай кавярні "Бярозка", якая месціцца на плошчы Перамогі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў Валер'ян Бяспалы, начальнік упраўлення кантроля спажывецкага рынку — гандлёвай інспекцыі Мінгандлю.

Паводле яго слоў, "Бярозка" не працуе з 20 ліпеня. Прычынай прыпынення працы сталі выяўленыя парушэнні. Гэта і пратэрмінаваныя прадукты, і невыкананне асартыментнага пераліку.

На выпраўленне сітуацыі кавярня атрымала 10 дзён. Калі ж гэта будзе зроблена датэрмінова, чыноўнікі абяцаюць раней даць дазвол на аднаўленне працы.

Нагадаем, амаль два тыдні таму падобныя парушэнні Мінгандлю выявіў у мінскім рэстаране "Журавінка", рэстаране хуткага абслугоўвання Food Republic і кавярні River Cafe. Іх зачынілі.

Фота: zoon.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі