Міністэрства аховы здароўя пазбавіла ліцэнзіі "Унукаў Гіпакрата"
![Медыцынскі цэнтр "Унукі Гіпакрата"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/fveoa4yp888ha4mt5k8nhiowdxmtfxy0tyus1oaj4gz9rvphc7.jpg.webp?itok=BsyMvozK)
Медыцынскі цэнтр "Унукі Гіпакрата" / vnuki.by
Міністэрства аховы здароўя пазбавіла ліцэнзіі медыцынскі цэнтр "Унукі Гіпакрата".
Чыноўнікі кажуць, што ў медцэнтры не было часткі дамоваў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі. Камісія Міністэрства аховы здароўя таксама выявіла, што часам дактары не выконвалі клінічныя пратаколы дыягностыкі і лячэння, зацверджаныя Міністэрствам.
Таксама ў Міністэрстве аховы здароўя паказваюць на парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці, у арганізацыі і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі.
У медцэнтры аказвалі паслугі па шэрагу кірункаў: гінекалогія, отарыналарынгалогія, неўралогія, дэрматалогія, тэрапія, лабараторная дыягностыка, псіхатэрапія. Там можна было прайсці працэдуры фізіятэрапіі, УГД-дыягностыку органаў, сасудаў, прафілактычны і лячэбны масаж.
На сайце медцэнтра пакуль не публікаваліся інструкцыі для пацыентаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.