Пост "СБ" пра міліцэйскую страляніну ля пікетаў правераць на экстрымізм

Пост "СБ" пра міліцэйскую страляніну ля пікетаў правераць на экстрымізм

Пост у фэйсбук-акаўнце газеты "СБ. Беларусь сегодня" пра тое, што міліцыя ў Беларусі можа пачаць страляць побач з выбарчымі пікетамі, правераць на экстрэмізм. Гэта вынікае з адказу, падрыхтаванага Міністэрствам інфармацыі, грамадзянам, якія скардзіліся на допіс.

31 траўня "СБ. Беларусь сегодня" апублікавала ў сваёй ФБ-стужцы пост пад назвай "Аб перспектывах майданаў у Беларусі выказаўся палітычны аналітык Міхаіл Малаш". Гэта рэпост допісу Міхаіла Малаша са здымкам людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет да Камароўскага рынка ў Мінску, і жорсткім каментаром: "Калі міліцыя пачне страляць у паветра і падганяць аўтазакі, іх колькасць скароціцца разоў у 20. Застанецца паўтары сотні адмарожаных шукальнікаў прыгодаў на дупу"

У адказе Мінінфарма, які падпісаў намеснік міністра Павел Лёгкі, гаворыцца, што матэрыял накіраваны ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Там спецыялісты зоймуцца адпаведнай экспертызай.

Таксама там падкрэсліваецца, што каментар не быў апублікаваны ў газеце, "роўна як і ў іншых сродках масавай інфармацыі, рэдакцыяй якіх з'яўляецца ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Выдавецкі дом "Беларусь сегодня". Што да акаўнта ў "Фэйсбуку", дык ён у якасці СМІ не зарэгістраваны і сродкам масавай інфармацыі не з'яўляецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі