Мінгарвыканкам не дазволіў апазіцыі Марш салідарнасці з журналістамі

Мінгарвыканкам не дазволіў апазіцыі Марш салідарнасці з журналістамі

Мінгарвыканкам не дазволіў апазіцыянерам правесці Марш салідарнасці з журналістамі. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі

Адмова дадзеная на падставе таго, што заяўленыя месцы акцыі не адпавядаюць пераліку месцаў, дазволеных для правядзення мерапрыемстваў. 

"Падстава для адмовы вартая смеху, бо ў заяўцы пазначаныя месцы, дзе выканкам раней даваў дазвол на правядзенне мітынгаў, і дзе ніколі не было эксцэсаў з іх правядзеннем. Нагадаю, ў заяўцы пазначанае месца збору — Акадэмія навук, дзе традыцыйна пачынаецца і Чарнобыльскі Шлях, і іншыя дазволеныя акцыі пратэсту. Таксама месца мітынгу — Плошча Парыжскай камуны, дзе ўвесну дзясяткі тысяч людзей святкавалі Дзень Волі", — піша палітык. 

Маршам салідарнасці апазіцыя хацела выказаць сваю падтрымку журналістам, якія праходзяць па гучнай "справе БелТА", і асуджаным кіраўнікам прафсаюза РЭП. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі