Мінгандлю знайшло парушэнні на запраўках А-100

Гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандлю правяла праверку 12 крамаў і кафэтэрыяў сеткі заправак А-100. Як адзначае прэс-служба міністэрства, ва ўсіх правераных пунктах былі выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.

У прыватнасці, праверка выявіла факты недатрымання ўмоваў і тэмпературных рэжымаў захоўвання прадуктаў харчавання. Таксама прадаваліся пратэрмінаваныя тавары, алкагольныя напоі з пашкоджанымі акцызнымі маркамі і г.д. Да таго ж, у асобных аб'ектах асартыментны пералік тавараў не выконваўся больш чым на 30%.

На вінаватых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Адпаведныя матэрыялы перададзеныя ў Камітэт дзяржкантролю.

Фота — baranovichi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі