Мінгандлю прыпыніў працу чатырох гандлёвых аб'ектаў у пераходах мінскага метро

Мінгандлю прыпыніў працу чатырох гандлёвых аб'ектаў у пераходах мінскага метро

Мінгандлю Беларусі прыпыніў працу чатырох гандлёвых аб'ектаў у пераходах мінскага метро. Гаворка ідзе пра станцыі "Кастрычніцкая", "Інстытут культуры", "Акадэмія навук" і "Трактарны завод". Падчас праверак былі выяўленыя факты неадпаведнасці патрабаванням заканадаўства і невыканання (да 78%) асартыментных пералікаў тавараў, продажу пратэрмінаваных тавараў, неналежнага афармлення альбо адсутнасці цэннікаў на таварах і іншыя парушэнні.

Прэс-служба Мінгандлю адзначае, што дзейнасць аб'ектаў гандлю прыпынена на дзесяць дзён. За гэты час мусяць быць выпраўленыя парушэнні, выяўленыя падчас праверак.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі