Мінгандлю прыпыніла дзейнасць будаўнічага гіпермаркета "Навасёлкін"

У вёсцы Баравая Мінскага раёна Міністэрства гандлю прыпыніла дзейнасць будаўнічага гіпермаркета "Навасёлкін". Як паведамляецца на сайце ведамства, забарона пачынае дзейнічаць з 4 жніўня.

Праверкай міністэрства выявіла, што ў краме не датрымоўваецца асартыментны пералік тавараў больш чым на 45%. Акрамя таго, там прадаюцца будаўнічыя матэрыялы са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, няма цэтлікаў на шэрагу тавараў. Таксама пра тавары падаецца няпоўная інфармацыя, у тым ліку часам яе няма на рускай або беларускай мовах.

Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў кіраўніцтву фірмы, якой належыць гіпермаркет, далі 10 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі