Мінгандлю просіць МУС узмацніць кантроль за продажам кветак

Міністэрства гандлю Беларусі спрабуе навесці парадак з продажам кветак напярэдадні 8 сакавіка. Як вядома, у гэты святочны дзень традыцыйна прадаецца значна больш кветак, чым у звычайныя дні. На вуліцах гарадоў з'яўляюцца шматлікія нелегальныя гандляры. Мінгандлю паведаміла, што праводзіць кантрольныя мерапрыемствы ў справе рэалізацыі кветак. Чыноўнікі нагадваюць, што прадпрымальнікі мусяць забяспечыць наяўнасць цэннікаў з пазначэннем наймення тавару, кошту, краіны паходжання. Да парушальнікаў будуць ужытыя "самыя сур'ёзныя меры", аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў.

Таксама Мінгандлю нагадвае, што продаж кветак у неадпаведных месцах (там, дзе на гэта не далі дазвол мясцовыя ўлады) забараняецца. Чыноўнікі спадзяюцца, што ім дапамогуць міліцыянеры. Міністэрства гандлю звярнулася ў МУС з просьбай "аказаць садзейнічанне пры навядзенні парадку". Калі адказ будзе станоўчым, можна чакаць правядзення "аблаваў" на нелегальных гандляроў.

Фота: Fotolia, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі