Мінгандлю атрымаў больш шырокія паўнамоцтвы

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях цэнаўтварэння. У прыватнасці гэты дакумент прадугледжвае, што Міністэрства гандлю атрымае паўнамоцтвы па складанні пратаколаў аб парушэннях парадку фармавання і прымянення цэн (тарыфаў), гэта значыць па арт.12.4 КаАП Беларусі, перадае БЕЛТА.

Разам з тым, сёння прыняты ў першым чытанні законапраект “Аб экспартным кантролі”. Дакумент істотна удакладняе тэрміналогію. У тым ліку удакладнены і пашыраны пералік метадаў экспартнага кантролю.

Больш шырокія паўнамоцтвы міністэрства атрымала 5 снежня 2014 года, калі ўказам прэзідэнта яму стала дазволена зачыняць крамы за парушэнні. Адно з самых распаўсюджаных парушэнняў, за якія ведамства карала аб’екты гандлю ўзімку, стала павышэнне цэнаў — у той час дзейнічала “замарозка” коштаў.

У перыяд са снежня па красавік была прыпыненая дзейнасць 173 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

Фота: bel-market.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі