Мінэнерга адказала "Газпраму": мы не маем запазычанасці за пастаўкі газу

Мінэнерга адказала "Газпраму": мы не маем запазычанасці за пастаўкі газу

Беларусь не мае перад "Газпрамам" запазычанасцяў па пастаўках прыроднага газу. Так Міністэрства энергетыкі адказала на сённяшнюю заяву кіраўніка расійскага газавага холдынга Аляксея Мілера

"Разлікі за прыродны газ ажыццяўляюцца беларускімі газазабеспячальнымі арганізацыямі з ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі. У цяперашні час паміж суб'ектамі гаспадарання ёсць спрэчкі па вызначэнні кошту пастаўлянага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці", — гаворыцца ў заяве беларускага міністэрства.

У Мінэнерга падкрэсліваюць, што вырашаць гэтыя спрэчкі мусяць гаспадарчыя суб'екты — гэта іх кампетэнцыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, 29 траўня кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер заявіў, што запазычанасць Беларусі па пастаўках газу складае 165,57 мільёна долараў. Па яго словах, абмеркаванне паставак на наступны, 2021, год магчымае пасля таго, як афіцыйны Мінск аплаціць гэтую запазычанасць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі