Мінчукі змогуць уводзіць паказанні лічыльнікаў вады праз АРІП з 15 студзеня

Мінчукі змогуць уводзіць паказанні лічыльнікаў вады праз АРІП з 15 студзеня

Мінчукі змогуць уводзіць паказанні лічыльнікаў вады пры аплаце камунальных паслуг праз АРІП (Адзіную разліковую інфармацыйную прастору) з 15 студзеня. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" паведаміў дырэктар філіі "Адзіны разлікова-даведкавы цэнтр г. Мінска" прадпрыемства "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Сяргей Няхай.

Цяпер ідзе перадача дадзеных і фармаванне базы, праз некалькі дзён сістэмай можна будзе карыстацца ў поўным аб'ёме, дадаў прадстаўнік АРІП Алег Чумакоў. Ён нагадаў, што каля 24% насельніцтва сталіцы раней падавала паказанні прыбораў уліку вады праз рэсурс komplat.by, які на сённяшні дзень закрыты. З 15-га студзеня гэта можна будзе зрабіць праз АРІП. Таксама мінчукі могуць паведамляць дадзеныя пра скарыстаную ваду праз SMS і тэлефанаванні на тэлефоны з аўтаадказчыкам. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі