Мінчукі заплацяць менш за прыборку пад'ездаў, паколькі былі парушэнні графіка

Мінчукі заплацяць менш за прыборку пад'ездаў, паколькі былі парушэнні графіка

У студзені ў Мінску з-за вялікага аб'ёму работ па прыборцы снегу ў дварах адбыліся парушэнні графікаў прыборкі пад'ездаў жылых дамоў. Таму жыхары шматпавярховікаў будуць плаціць толькі за фактычна аказаныя паслугі. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" паведаміла намеснік гендырэктара па добраўпарадкаванню, санітарным стане жыллёвага фонду і працы з насельніцтвам Мінскай гарадской камунальнай гаспадаркі Галіна Гілевіч.

Як вядома, сухая прыборка ад смецця месцаў агульнага карыстання павінна рабіцца не менш за 2 разы на тыдзень, пад'езды павінны мыцца, праводзіцца дэзінфекцыя (у тым ліку і смеццеправода) — 2 разы на месяц. Жыхары маюць права кантраляваць перыядычнасць і якасць выкананых работ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі