Вы тут

Мінчука пазбавілі правоў кіроўцы за дрыфт 3 ліпеня на пракатным аўто

minsk.mvd.gov.by

Мінчука пазбавілі правоў кіроўцы за дрыфт 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці РБ, на пракатным Volkswagen Polo. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, пра хулігана на Кастрычніцкай вуліцы паведамілі відавочцы. 20-гадовага кіроўцу затрымалі даішнікі. Высветлілася, што малады чалавек быў п'яны (1,2 праміле).

Парушальніка пакаралі пазбаўленнем правоў кіроўцы на тры гады і штрафам — 1785 рублі.