Мінчука падазраюць у сексуальным гвалце над малалетнімі дочкамі

Мінчука падазраюць у сексуальным гвалце над малалетнімі дочкамі

У Мінску затрымалі непрацуючага 41-гадовага мужчыну. Яго падазраюць у гвалтоўных сексуальных дзеяннях у дачыненні да дзвюх родных малалетніх дачок, інфармуе прэс-служба МУС.

Інфармацыя пра магчымы сексуальны гвалт над дзецьмі 15 і 12 гадоў у міліцыю паступіла ад дырэктаркі школы. У яе падазрэнні ўзніклі пасля анкетавання вучняў. З дзецьмі пагаварыла спецыяліст-псіхолаг, якая пацвердзіла, што на працягу двух гадоў бацька рэгулярнага ажыццяўляў палавыя акты і іншыя сексуальныя дзеянні з дзяўчынкамі. Пасля гэтага праваахоўнікі затрымалі мужчыну. 

Спярша ён адмаўляў ўсялякае дачыненне да якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў супраць дзяўчынак. Аднак яго жонка падчас апытання паведаміла: каля двух гадоў таму муж у размове з ёй казаў, што кранаў старэйшую дачку за палавыя органы і атрымліваў ад гэтага сексуальнае задавальненне. Пасля гэтага мужчына прызнаўся ў злачынстве і паведаміў, што неаднаразова ўступаў у інтымныя адносіны з дзецьмі. Гэта адбывалася як дома, так і ў лесе на тэрыторыі Мінскага раёна.

Мінчук заявіў, што яго жонка ведала пра ўсё, а не толькі пра выпадак двухгадовай даўніны. Больш за тое, паводле інфармацыі аператыўнікаў, жанчына дапамагала мужу здымаць парнаграфічнае відэа з удзелам дачок. Цяпер высвятляецца, ці распаўсюджваліся гэтыя ролікі. 

Дарэчы, жанчына была катэгарычна супраць затрымання мужа: па яе словах, не будзе каму працаваць на прысядзібным участку.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Вядзецца папярэдняе расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі