Вы тут

Мінчука аштрафавалі за трос з акна кватэры, на якім вісеў БЧБ-сцяг

Справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска / Еўрарадыё

23 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе ўласніка кватэры ў ЖК "Каскад". Раней на яго склалі пратакол за "парушэнне правіл карыстання жылымі памяшканнямі". Сцвярджаецца, што з акна гэтай кватэры на 18-м паверсе ў акно суседняга дома быў нацягнуты трос, на якім вісеў бел-чырвона-белы сцяг. Мужчына сваю віну не прынаў. Тым не менш, яго аштрафавалі на 810 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.