Вы тут

Мінчука арыштавалі на 30 сутак пасля міліцэйскай правакацыі

Мінчука арыштавалі за лозунг "Жыве Беларусь!" / Еўрарадыё

8 верасня на прапынку грамадскага транспарту міліцыянты затрымалі 61-гадовага 61-гадовага Міхаіла Дубіну. Прычынай стала тое, што мужчына ў тралейбусе выкрыкнуў "Жыве Беларусь!", пішуць праваабаронцы "Вясны". 

У міліцыю на гэтыя выкрыкі нібыта паскардзіўся "неабыякавы грамадзянін". У Фрунзенскім РУУСе на Дубіну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

9 верасня справу Дубіны разглядзела суддзя Марыя Ярохіна. Мінчук распавёў, што паспрачаўся ў тралейбусе з двума мужчынамі на шакаладку, што выкрыкне "Жыве Беларусь". Пазней выявілася, што гэтыя мужчыны — міліцыянты ў цывільным.

Тым не менш суддзя Ярохіна прызнала мужчыну вінаватым і прысудзіла яму 30 сутак арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.