Мінчук з тачкай скраў з крамы плацежны тэрмінал

Мінчук з тачкай скраў з крамы плацежны тэрмінал

У Савецкі РУУС Мінска звярнуліся супрацоўнікі адной з мінскіх крамаў з заявай пра знікненне плацежнага тэрмінала, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыянты высветлілі, што замахнуўся на тэрмінал непрацуючы 41-гадовы мінчук. Мужчына выпіваў на вуліцы ў кампаніі знаёмых і пабачыў, што ў краме стаіць незамацаваны плацежны тэрмінал. Тады мінчук узяў тачку ў знаёмых, паклаў у яе тэрмінал і адвёз яго ў парк. Там ён з дапамогай падручных інструментаў ускрыў тэрмінал, але грошай не знайшоў. Непатрэбны тэрмінал мужчына пакінуў у парку.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж. Зламысніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі