Мінчук, у якога забралі дзіця, выйшаў на адзіночны пікет

Беларускія міліцыянты, ілюстрацыйнае фота

Беларускія міліцыянты, ілюстрацыйнае фота / TUT.by

Суд Маскоўскага раёна Мінска 21 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу супраць мужчыны, які выйшаў на адзіночны пікет, піша "Зеркало".

Мінчука пазбавілі бацькоўскіх правоў. На знак пратэсту ён узяў ліст паперы, на якім зрабіў надпіс. (У дакументах суда пазначана, што надпіс пачынаецца на "В". Магчыма, там было "Вярніце дзіця"). Мужчына выйшаў з самаробным плакатам да аднаго з будынкаў органаў улады ў сталіцы.

Там яго заўважылі міліцыянты і затрымалі. На мінсука склалі пратакол аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 1 арт. 24.23 КаАП).

На судзе мінчук цалкам прызнаў віну і сказаў, што раскайваецца.

Яму прысудзілі адмністрацыйны арышт, але невядома дакладны тэрмін.

Пра асуджанага паведамляецца, што ягонае прозвішча пачынаецца на літару "Р", у яго агульная сярэдняя адукацыя. Мужчына не мае пастаяннай працы і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі