Мінчук у рэстаране разбіў талерку аб галаву афіцыянта

Мінчук у рэстаране разбіў талерку аб галаву афіцыянта

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 55-гадовага мінчаніна, які талеркай разбіў галаву афіцыянту сталічнага рэстарана, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Зламыснік сустракаўся ў рэстаране са сваімі аднакурснікамі. Яны выпівалі. Праз нейкі час мужчына вырашыў запаліць і падышоў да барнай стойкі. Супрацоўнікі рэстарана папярэдзілі яго, што паліць у памяшканні забаронена. Нецвярозы наведвальнік узяў талерку, якая стаяла побач, і кінуў у галаву 19-гадоваму афіцыянту. Хлопец атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Паведамляецца, што мужчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Матэрыялы праверкі накіраваныя ў Следчы камітэт, які дасць прававую ацэнку дзеянням мінчука.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі