Мінчук спрабаваў у пракуратуры арыштаваць пракурора

Мінчук спрабаваў у пракуратуры арыштаваць пракурора

Мінчук Іван Цырульнікаў у будынку мінскай пракуратуры спрабаваў правесці "грамадзянскі арышт" пракурора. За гэта на яго, як піша nn.by, пачалі крымінальную справу. 

Мужчына прыйшоў у пракуратуру са скаргай, што яму не хочуць памяняць грамадзянства ў пашпарце. Цырульнікаў прасіў, каб у беларускім пашпарце яму паставілі грамадзянства Савецкага Саюза. Ён уваходзіць у "Абшчыну Белай Русі", чальцы якой адмаўляюць беларускае грамадзянства і лічаць сябе грамадзянамі СССР.

Паплечнік Цырульнікава Сяргей Созінаў быў сведкам яго затрымання. Мужчына кажа, што у фае да іх выйшла жанчына, якая назвалася пракурорам. Візіцёры нібыта папрасілі паказаць дакументы, яна адмовілася. Тады Цырульнікаў абвясціў, што правядзе яе "грамадзянскі арышт": затрымае па падазрэнні ў тым, што яна не пракурор. Па словах Созінава, Цырульнікаў нават не дакранаўся да "затрыманай". У будынак была выкліканая міліцыя, якая затрымала самога Цырульнікава. Па словах паплечнікаў, яго арыштавалі на 15 сутак.

У СІЗА яго сустрэў затрыманы анархіст Мікалай Дзядок, які апынуўся з ім у адной камеры. Цырульнікаў паведаміў Дзядку, быццам на яго пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі