Мінчук скраў у бацькі 7 тысяч долараў і скокнуў з 4-га паверху

Мінчук скраў у бацькі 7 тысяч долараў і скокнуў з 4-га паверху

37-гадовы мінчук скраў у бацькі больш за 7 тысяч долараў, 220 еўра і скокнуў з 4-га паверху. Здарэнне адбылося ў Партызанскім раёне сталіцы. Мужчына працяглы час злоўжываў алкаголем, з-за чаго неаднаразова трапляў у лячэбна-працоўны прафілакторый. Падчас чарговага "запою" бацька зачыніў сына ў кватэры, каб той працверазеў. Той здолеў ускрыць сейф, з якога забраў грошы бацькі. Пасля з балкона 4-га паверху мужчына скокнуў на бліжэйшае дрэва, але няўдала — упаў на зямлю. Яго прывезлі у бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Яе паведамляе Наталля Ганусевіч, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС, скрадзеныя грошы знайшлі падчас агляду асабістых рэчаў пацярпелага. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж". Мінчуку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Мінчук скраў у бацькі 7 тысяч долараў і скокнуў з 4-га паверху
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі