Мінчук прысабечыў саксафон настаўніка, нібыта, каб зрабіць прапанову дзяўчыне

Мінчук прысабечыў саксафон настаўніка, нібыта, каб зрабіць прапанову дзяўчыне

Міліцыянты Партызанскага РУУС Мінска затрымалі 40-гадовага мужчыну, які прысабечыў саксафон свайго настаўніка і здаў яго ў ламбард. Пра гэты выпадак паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Мужчына два тыдні хадзіў да выкладчыка музыкі і браў урокі. На адным з заняткаў ён папрасіў у выкладчыка на некалькі дзён саксафон. Мінчук заявіў, што хоча зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне з дапамогай саксафона. 

Аднак мужчына не вярнуў інструмент нават праз паўгода. У дадатак ён змяніў нумар мабільніка. А яго сваякі паведамілі выкладчыку, быццам ён з'ехаў на заробкі ў Расію.

Выкладчык музыкі падаў заяву ў міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі 40-гадовага мінчука. Выявілася, што ён здаў саксафон у ламбард, дзе атрымаў за яго 400 рублёў. Грошы выдаткаваў на свае асабістыя патрэбы. Мужчына патлумачыў, што прапанова рукі і сэрца сваёй абранніцы ён так і не зрабіў. 

Міліцыянты забралі саксафон з ламбарда, яго кошт складае каля 1500 долараў ЗША.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за прысабечванне. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі з магчымым штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі