Вы тут

Мінчук прадаў 10 кватэраў і не заплаціў падаткі — 170 тысяч рублёў

pixabay.com

Мінчук не заплаціў у бюджэт больш за 170 тысяч рублёў падатку з даходаў ад продажу кватэраў, якія належалі яму. Камітэт дзяржкантролю паведамляе, што пачаў крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

У 2016 годзе мужчына набыў кватэры ў новабудоўлі па вуліцы Кірылы Тураўскага. А ўжо літаральна праз месяц ён прадаў 10 кватэраў на агульную суму больш за 1,3 мільёна рублёў.

Пры продажы нерухомасці часцей, чым адзін раз у пяць гадоў, неабходна падаваць падатковую дэкларацыю і плаціць падаходны падатак. Аднак мінчук, які прадаваў свае кватэры, парушыў гэтае патрабаванне закона.

Нявыплачаны падаходны падатак ацэнены ў больш як 170 тысяч рублёў.