Мінчук напаў з сякерай на кур'ера інтэрнэт-крамы

Мінчук напаў з сякерай на кур'ера інтэрнэт-крамы

У Мінску Следчы камітэт расследуе абставіны разбою, здзейсненага супраць 26-гадовага маладога чалавека.

Выявілася, што мінчук замовіў у інтэрнэт-краме тры дарагія мабільнікі. 19 чэрвеня каля 13:00 кур'ер з тэлефонамі прыбыў у адну з кватэр па вуліцы Лабанка. Дзверы яму адчыніў нецвярозы 24-гадовы мужчына з сякерай у руках. Пагражаючы сякерай, ён звязаў кур'еру рукі і ногі скотчам, забраў мабільнікі (агульным коштам амаль сем тысяч рублёў) і сышоў з кватэры.

Калі кур'ер змог вызваліць рукі, то затэлефанаваў на нумар 102 і паведаміў пра здарэнне.

Міліцыянтам удалося затрымаць нападніка. Пры ім праваахоўнікі выявілі больш за дзве тысячы долараў, атрыманых ад продажу тэлефонаў.

Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя як разбой, учынены з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры. Вырашаецца пытанне пра меру стрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі