Мінчук абакраў офіс працадаўцы за "несправядлівае звальненне"

Мінчук абакраў офіс працадаўцы за "несправядлівае звальненне"

Прадстаўнікі адной са сталічных фірмаў, якая займаецца продажам мабільных тэлефонаў звярнуліся ў Першамайскі РУУС Мінска. Па іх словах, невядомая асоба пранікла ў офіс па вуліцы Шафарнянскай, выбіла дзверы і скрала пяць мабільных тэлефонаў, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што злачынства ўчыніў 26-гадовы беспрацоўны мінчук. Увечары 27 кастрычніка ён таемна трапіў у офіс, выбіў нагой дзверы аднаго з кабінетаў і скраў мабільнікі, якія належаць кампаніі. 

Пазней выявілася, што раней малады чалавек працаваў у гэтай фірме, але быў звольнены. Свой учынак ён патлумачыў тым, што быў звольнены несправядліва. Крадзяжом мабільнікаў ён вырашыў кампенсаваць сваё "несправядлівае звальненне".

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце крадзяжу. Дарэчы, выявілася, што незадоўга да гэтага здарэння мінчук скраў у гэтым самым офісе грошы. Раней малады чалавек ужо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі