Мінчук абакраў фантан каля Опернага тэатра

Мінчук абакраў фантан каля Опернага тэатра

У мінскую міліцыю звярнулася кіраўніцтва аднаго з прадпрыемстваў з просьбай знайсці зламысніка, які з 9 па 11 верасня скраў з фантана каля Опернага тэатра (вуліца Парыжскай камуны) пяці распыляльнікаў. Агульны кошт крадзенага ацэньваўся больш як 1250 рублёў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўнікі высветлілі, што дэталі фантана скраў 46-гадовы мінчук, які раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Скрадзеныя распыляльнікі ён на металалом.

Таксама міліцыянты высветлілі, што мужчына мае дачыненне да крадзяжу яшчэ трох распыляльнікаў з гэтага ж фантана, агульны кошт якіх складае больш за 1000 рублёў.

На мінчука пачалі крымінальную справу за крадзеж. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі