Вы тут

Мінчанку затрымалі за тое, што яна прынесла да амбасады РФ туалетны ёршык

Гэты ёршык відавочна каштаваў менш за 700 еўра

Газета Адміністрацыі прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня" апублікавала відэа з допытамі некаторых затрыманых у Менску 23 студзеня. Адна з іх — 29-гадовая Таццяна.

Затрымалі дзяўчыну за тое, што яна прынесла да амбасады Расеі туалетны ёршык з надпісам "Пуціну".

Верагодна, гэта была рэакцыя на апошнее расследаванне Аляксея Навальнага. Расійскі палітык распавёў аб будаўніцтве "палаца" для Уладзіміра Пуціна коштам у сотні мільёнаў даляраў, адным з самых яркіх фактаў была закупка туалетнага ёршыка коштам 700 еўра.

Да раніцы нядзелі відэа пра "палац" набрала больш за 77 мільёнаў праглядаў. На мінулых 23 студзеня па ўсёй Расіі акцыях пратэсту многія людзі прыходзілі з ёршыкамі, у тым ліку — актрыса Таццяна Лазарава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.