Мінчанка спрабавала забіць 10-месячнага сына: жанчыну адвезлі ў Навінкі

Мінчанка спрабавала забіць 10-месячнага сына: жанчыну адвезлі ў Навінкі

Мінчанка спрабавала забіць свайго 10-месячнага сына, але яе спыніў бацька хлопчыка. Пра гэты інцыдэнт паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале. Паводле праваахоўнікаў, здарэнне адбылося ўвечары ў двары жылога дома па вуліцы Мазурава. 34-гадовая жанчына нанесла свайму сыну цяжкія пашкоджанні "з мэтай наўмыснага пазбаўлення жыцця".

На яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт 14, п. 2 ч. 2 арт 139 КК (замах на забойства заведама малалетняга). Жанчына ў статусе падазраванай, яе адвезлі ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Следчыя дапытваюць сведкаў здарэння. Дзіця шпіталізаванае ў крайне цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі