Мінчанка скрала з двара дома двое дзіцячых арэляў

Мінчанка скрала з двара дома двое дзіцячых арэляў

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі 36-гадовую жанчыну. Яе падазраюць у крадзяжы двух дзіцячых арэляў з двара дома па вуліцы Школьнай, паведамляе прэс-служба ГУУС Міннгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся мужчына і заявіў, што не пабачыў у двары дома двух дзіцячых арэляў, калі выйшаў з пад'езду раніцай на працу. Гэтыя арэлі ён купіў за свае грошы для добраўпарадкавання тэрыторыі. 

Праваахоўнікі выявілі, што дзіцячыя арэлі былі скрадзеныя каля паўночы. Падазраванай па справе назвалі 36-гадовую непрацуючую мінчанку, якая раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Знесці скрадзеныя арэлі з двара яна папрасіла свайго знаёмага. Потым жанчына здала іх на металалом, а грошы выдаткавала на свае патрэбы.

Цяпер на яе пачалі крымінальную справу за крадзеж. Ёй паргажае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі