Мінчанка атрымала ў падарунак ад мужа кветкі… з багамоламі

Мінчанка атрымала ў падарунак ад мужа кветкі… з багамоламі

Мінчанка атрымала ў падарунак ад мужа кветкі, на якіх былі багамолы. У выніку некалькі дзясяткаў драпежных насякомых рассялілася ў кватэры. Такую гісторыю публікуе TUT.by. Кладка з яйкамі багамолаў была на галінцы мімозы, падоранай на 8 сакавіка. Каля 30 штук багамолаў, знойдзеных у пакоі, гаспадары выпусцілі ў акно, бо не ведалі, што з імі рабіць. Яшчэ каля дзясятка засталіся на кухні.

Муж гераіні гэтай гісторыі набыў мімозы з рук каля ўніверсама “Кунцаўшчына”. Нічога падазронага на кветцы ў той момант не было.

Як тлумачаць спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах, багамолы характэрныя для Украіны, але ў сувязі з пацяпленнем яны пачалі прасоўвацца на поўнач, у тым ліку ў Беларусь. Багамолы — драпежнікі, яны ядуць розных насякомых, але для чалавека бяспечныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі