Мінчанка абакрала сужыцеля і з'ехала з сяброўкай адпачываць у Італію
66-гадовы жыхар мінскага раёна Серабранка звярнуўся ў міліцыю з заявай. Ён прасіў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці сваю 38-гадовую сужыцельку і яе 45-гадовую сяброўку, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
У траўні 2018 года ў пенсіянера з кватэры зніклі 5100 долараў. Пазней мужчына высвятліў, што грошы скрала яго маладзейшая сужыцелька і яе сяброўка.
Жанчына ведала, дзе захоўваюцца грошы і распавяла сваёй знаёмай. А тая прапанавала скрасці грошы ў пенсіянера. На гэтыя грошы сяброўкі з'едзілі адпачыць у Італію.
Мужчына выявіў прапажу і запатрабаваў вярнуць грошы. Аднак зразумеўшы, што так і не пабачыць свае ашчаджэнні, звярнуўся ў міліцыю.
На жанчын пачалі крымінальную справу. Абедзве яны затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 08.01