Мінчанін хацеў зрабіць сэлфі на ЛЭП і трапіў у рэанімацыю
![Мінчанін хацеў зрабіць сэлфі на ЛЭП і трапіў у рэанімацыю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lep.jpg.webp?itok=NNsHoB_x)
22-гадовы мінчанін трапіў у рэанімацыю пасля спробы зрабіць экстрэмальнае сэлфі. Як паведамляе сайт прадпрыемства “Мінскэнерга”, 25 траўня хлопец палез на апору ЛЭП 110 кВ “Калядзічы — ЦЭЦ-4” і атрымаў вялікія апёкі.
Спецыялісты нагадваюць, што ўсё болей падлеткаў і маладых людзей гінуць падчас экстрэмальных сэлфі. Высокае напружанне ад ЛЭП паражае токам нават на адлегласці, таму кожнае парушэнне ахоўнай зоны лініяў электраперадачаў і пагатоў уздым на апору нясуць смяротную небяспеку.