Мінчане сталі болей есці мяса
За апошнія гады мінчане істотна перагледзелі свой рацыён. У параўнанні з 2000 годам летась гараджане менш елі хлеб, малочныя прадукты, яйкі, гародніну і бульбу. А вось мяса, рыба, садавіна і ягады прысутнічалі на іх стале часцей. Як распавялі ў Мінскім гарадскім упраўленні статыстыкі, у 2006 годзе адна сям'я ў сярэднім траціла на спажывецкія і іншыя патрэбы 1 мільён 157 тысяч 300 рублёў, з іх 87,7% - на аплату тавараў і паслуг.
Штомесяц амаль палову сямейнага бюджэту мінчане трацілі на нехарчовыя тавары і аплату паслуг, а 37% - на прадукты і харчаванне па-за домам, што на 2,9% менш, чым у 2005-м. Больш за трэцюю частку сумы прадуктовага кошыка ішло на пакупку мяса і каўбасы, 15,6% гараджане трацілі на малочныя прадукты, 11,4% - на хлебабулачныя вырабы, 8,4% - на садавіну і ягады, 6,4% - на гародніну, 2,1% - на яйкі.
Летась за месяц адзін мінчанін у сярэднім з'ядаў 6,1 кілаграма мясных прадуктаў, 25,7 - малочных, 1,4 - рыбы, 6,8 - гародніны, 6,7 - садавіны і ягад, 3,8 - бульбы, 6,1 кілаграма хлеба, 16 яйкаў.
“Мінск-Навіны”