Мінчане на пенсіі атрымліваюць у сярэднім 552 рубля

Сталічныя пенсіянеры атрымліваюць на 7% больш, чым пенсіянеры ў цэлым па краіне​ / 1prof.by
Сталічныя пенсіянеры атрымліваюць на 7% больш, чым пенсіянеры ў цэлым па краіне​ / 1prof.by

Пенсіі ў Мінску за верасень склалі ў сярэднім 552 рубля, што вышэй рэспубліканскага ўзроўню амаль на 7%, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Пенсія сталічнага пенсіянера ў верасні ў 1,9 разы перавысіла бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (283 рубля) і амаль у 2,6 разы — бюджэт пражытковага мінімуму для пенсіянераў (215 рублёў).

У сталіцы налічваецца 467 тысяч атрымальнікаў пенсій, практычна кожны трэці з іх (148 тысяч) працягвае працаваць.

Пры гэтым у цэлым па рэспубліцы сярэдняя пенсія па ўзросту для непрацуючага пенсіянера ў мінулым месяцы склала амаль 545 рублёў і вырасла ў параўнанні са жніўнем на 33 рублі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі