Мінадукацыі параўнала сваіх крытыкаў з Карлсанам і Малым, "калі б яны раз'еліся"

Кадр з савецкага мультфільма пра Малога і Карлсана
Кадр з савецкага мультфільма пра Малога і Карлсана

Міністэрства адукацыі параўнала рэпетытараў, якія крытыкуюць увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі, з Карлсанам і Малым, "калі б яны абодва раз'еліся". Пост пра гэта з'явіўся ў акаўнце Мінадукацыі ў "Фэйсбуку", а таксама ў некаторых іншых суполках у сацсетках. Напрыклад, у групе "Камуністычная партыя Беларусі (КПБ)" у "ВКонтакте".

"Асабіста мне нашы эксперты вельмі нагадваюць Карлсана і Малога — калі б яны абодва раз'еліся ад цяжкага жыцця і смутку за лёс адукацыі, — піша ананімны аўтар артыкула. — Але вельмі брыдка, што асобныя Малыя раптам вынырваюць у палітыцы, прычым на баку апазіцыі. Г.зн. увесь піяр і ўвесь выліты на адукацыю бруд складваюцца ў палітычную задумку".

Далей аўтар артыкула намякае на тое, што "цяперашнія гуру репетытарства" самі вучыліся дрэнна. Маўляў, "з такой залікоўкай" ён бы пасаромеўся каго-небудзь наогул вучыць, "аднак, з пункту гледжання ўдарнікаў адукацыі, ёсць адзіная «некампетэнтная» сіла — гэта, вядома, Міністэрства адукацыі, дзе працуюць выключна мярзотнікі і нягоднікі".

Наадварот, прэс-сакратар Мінадукацыі Андрэй Лазуткін, па звестках аўтара артыкула, вучыўся добра і тры тэсты на цэнтралізаваным тэсціраванні здаў на 100, 98 і 88, не займаючыся ў рэпетытараў. "Абсалютна ўсё можна было вывучыць самастойна, калі ёсць галава і матывацыя. Таму тое, што я пішу пра рэпетытараў і прыватных паслугах, я пішу цалкам шчыра. Вучыцца трэба ТОЛЬКІ самастойна, гэта абавязкова дапаможа ў дарослым жыцці і ў працы", — заключае ён.

Артыкул, на які так хваравіта рэагуе Міністэрства адукацыі, быў апублікаваны на сайце "Онлайнер". У ім рэпетытар Яўген Лівянт разважае пра тое, што ўвядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі наўрад ці станоўча адаб'ецца на адукаванасці школьнікаў, многія з якіх "да выпускнога экзамену не ведаюць на памяць ніводнаго верша, не могуць успомніць ніводнаго фізічнага закона або геаметрычнай тэарэмы, не маюць паняцця аб самых вядомых гістарычных дзеячах або геаграфічных аб'ектах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі