Мінабароны Расіі — пра вывад войскаў з Беларусі

Мінабароны Расіі — пра вывад войскаў з Беларусі

17 лютага Мінабароны Расіі пракаментавала сітуацыю з вывадам войскаў з Беларусі. Сцвярджаецца, што пасля завяршэння вучэнняў "Саюзная рашучасць — 2022" расійскія вайскоўцы вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Як вядома, вучэнні заканчваюцца 20 лютага. За дзень да гэтага яшчэ запланаваныя баявыя стрэльбы.

Заява Мінабароны РФ прагучала пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі на Асіповіцкім палігоне. Ён казаў, што можа вывесці расійскія войскі "за адзін дзень". Але яны застануцца, маўляў, "колькі будзе патрэбна" — тэрміны ён збіраецца абмеркаваць з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы ў Маскве 18 лютага.

Атрымліваецца, што пытанне з расійскімі войскамі Масква ўжо вырашыла. Супярэчаць заяве Лукашэнкі і словы прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова пра тое, што пасля вучэнняў войскі РФ у РБ не застануцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі