Вы тут

Мінабароны Расіі хоча збіваць пасажырскія самалёты — парушальнікі мяжы

pixabay.com

Міністэрства абароны Расіі падрыхтавала праект пастановы, які дазваляе збіваць пасажырскія самалёты пры парушэнні мяжы, паведамляе Радыё "Свабода".

Згодна з дакументам, пасажырскія самалёты — парушальнікі мяжы можна будзе збіваць, калі яны не рэагуюць на папераджальныя сігналы і папераджальны агонь і калі пры гэтым іх палёт пагражае масавай гібеллю людзей, экалагічнай катастрофай ці нападам на стратэгічныя аб'екты.

У дакуменце гаворыцца, што расійскія вайскоўцы павінны рэагаваць на самалёт, калі ён наблізіцца да мяжы Расіі на адлегласць менш за 50 кіламетраў.

Ваенны самалёт-парушальнік плануецца прымушаць да пасадкі на расійскім аэрадроме або да выхаду за расійскую мяжу. Калі такі самалёт не будзе рэагаваць на сігналы, яго загадана збіць.

Такія ж меры прапануецца ўжываць і да грамадзянскіх самалётаў. Пры гэтым, праўда, дадаецца агаворкай: "пры адсутнасці рэальнай небяспекі гібелі людзей і (або) наступу экалагічнай катастрофы зброя і баявая тэхніка дзяжурных сіл на паразу не ўжываюцца". Як менавіта мяркуецца вызначаць наяўнасць такой небяспекі, у дакуменце не гаворыцца.