Мінабароны лічыць праціўнікаў параду ідэйнымі нашчадкамі нацыстаў

Мінабароны лічыць праціўнікаў параду ідэйнымі нашчадкамі нацыстаў

На прэс-канферэнцыі 26 чэрвеня прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў пракаментаваў збор подпісаў супраць параду ў Мінску. Праціўнікі вайсковага параду прапаноўваюць вынесці яго правядзенне за горад. Гэтая петыцыя сабрала ўжо больш за 3500 подпісаў. 

У адказ палкоўнік Макараў заявіў, што парады ў Дзень Незалежнасці праводзяцца ўжо 20 гадоў — з 1997 года, і будуць праводзіцца надалей. Па яго словах, гэтае свята "не стала святам беларускіх радыкалаў, тых, хто з'яўляецца ідэйнымі нашчадкамі Вільгельма фон Кубэ“. Ён ахарактарызаваў гаўляйтара Беларусі як аднаго з самых небяспечных нацысцкіх злачынцаў. Тых, хто выступае супраць парадаў, прэс-сакратар Мінабароны параўнаў з калабарантамі часоў Другой сусветнай вайны і нагадаў, што ў Беларусі яны складалі каля 10% насельніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі