Мільён рублёў — падлічаныя страты абрабаванай у Мінску ювелірнай крамы

Мільён рублёў — падлічаныя страты абрабаванай у Мінску ювелірнай крамы

Следчы камітэт працягвае расследаванне дзёрзкага налёту на ювелірную краму "Яхант" у Мінску. Падлічаная шкода ад рабавання склала больш за мільён рублёў (500 тысяч долараў), паведамляе прэс-служба СК у сваім Telegram-канале.

Як распавядала Еўрарадыё, налёт на краму "Яхант" па вуліцы Кісялёва адбыўся 17 жніўня каля 11:40. Пакупнікоў у краме на той час не было. Два рабаўнікі распылілі ў памяшканні крамы пярцовы газ, потым звязалі рукі прадаўцу пластыкавай сцяжкай, а другому надзелі кайданкі.

Зламыснікі забралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і ўцяклі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі